Пра канал

«Беларусь 3» — тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, яго мэта — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Місія тэлеканала «Беларусь 3» — пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі. Галоўная задача — даверная размова на тэмы культуры ў шырокім сэнсе слова.

На тэлеканале «Беларусь 3» дэманструюцца лепшыя мастацкія фільмы і серыялы-экранізацыі класічных літаратурных твораў, фільмы замежнай і айчыннай вытворчасці.

У праграме тэлеканала арыгінальныя перадачы для самых маленькіх — "Калыханка" і "Дабраранак", размовы пра лёсы людзей — "Камертон". У новым сезоне «Беларусь 3» дэмантструе прэм’ерныя арыгінальныя праекты — "Хата на хату", "Песні пад гітару", "Ліра". Акрамя таго, у эфіры тэлелеканала — тэатральныя спектаклі, канцэрты класічнай і сучаснай музыкі.

  • Изображение 1
  • Изображение 2

Кіраўніцтва

Паказаць
  • Наталля Васільеўна
    МАРЫНАВА
    Галоўны дырэктар
  • Людміла Вітальеўна
    СТАЯНОЎСКАЯ
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Юлія Ігараўна
    КОБРЫКАВА
    Намеснік галоўнага дырэктара
  • Алена Адольфаўна
    МАНЬКОЎСКАЯ
    Прадзюсар выканаўчы
  • Сяргей Галіевіч
    КАЦЬЕР
    Прадзюсар выканаўчы
  • Алена Мікалаеўна
    КНІГА
    Прадзюсар выканаўчы
  • Дзмітрый Міхайлавіч
    КАРАСЬ
    Прадзюсар выканаўчы
Згарнуць

Дасягненні

Паказаць
  • Фільм Белтэлерадыёкампаніі ўдастоены Гран-пры фестывалю "Залаты Віцязь"

    У творчай скарбонцы Белтэлерадыёкампаніі чарговая ўзнагарода. Дакументальны фільм рэжысёра Сяргея Кацьера "Залаты віцязь. Мікалай Бурляеў", зняты спецыяльна для тэлеканала "Беларусь 3" (прэм'ера адбылася ў лістападзе 2013 года), быў паказаны на фестывалі ў намінацыі "Дакументальны поўнаметражны фільм" і ўдастоены вышэйшай узнагароды міжнароднага кінафоруму - Гран-пры.
    XXIII Міжнародны кінафорум "Залаты Віцязь" праходзіў у Томску з 22 па 31 мая. За 10 дзён фестывалю было паказана 277 фільмаў, 210 з якіх удзельнічалі ў конкурснай праграме. Гэта ігравыя поўнаметражныя, дакументальныя, анімацыйныя, дзіцячыя фільмы, студэнцкія, дэбютныя праекты аўтараў з 16 краін свету. Беларусь на цяперашнім кінафоруме прапанавала больш за 30 мастацкіх, дакументальных і анімацыйных стужак.
    Як распавялі арганізатары, стужкі фестывалю паглядзелі больш за 12 000 гледачоў, агульны час кінапаказу склаў 124 гадзіны 22 хвіліны. Усе фільмы праходзілі строгі конкурсны адбор, галоўны крытэрый якога - адпавядаць лозунгу "Залатога Віцязя": "За маральныя ідэалы, за ўзвышэнне душы чалавека".
    У склад кампетэнтнага журы, якое прысудзіла вышэйшую ўзнагароду міжнароднага кінафоруму фільму вытворчасці Белтэлерадыёкампаніі, увайшлі рэжысёры Міхаіл Жданоўскі (Беларусь), Сіма Брдар (Сербія), Олга Маркава (Балгарыя), Людміла Гнацюк (Украіна), Юрый Шылер (Расія) і інш.
    "Асабліва варта падкрэсліць, што за 22 гады існавання "Залатога Віцязя" фільм Сяргея Кацьера, зняты ім для нашага тэлеканала, - гэта другі пасля карціны Міхаіла Пташука "У жніўні 44-га…" (2001 г.) праект беларускіх рэжысёраў, які здолеў заваяваць Гран-пры гэтага прэстыжнага фестывалю", - адзначыў у інтэрв'ю кіраўнік тэлеканала "Беларусь 3" Віктар Маючы.
    Прэм'ера фільма "Залаты віцязь. Мікалай Бурляеў", які распавядае пра творчы шлях вядомага рэжысёра, акцёра, народнага артыста Расіі, адбылася на "Беларусь 3" 7 лістапада 2013 года.

  • Фільм рэжысёра і выканаўчага прадзюсера тэлеканала "Беларусь 3" Сяргея Кацьера зноў адзначаны высокай прэміяй

    Дакументальная карціна “Сербская мадонна. Івана Жыган” стала пераможцам XVII Міжнароднага кубанскага фестывалю праваслаўных фільмаў “Вечавы звон” у намінацыі “За стварэнне ўзвышанага вобраза, увасабляючага служэнне айчыне”.

    Міжнародны праваслаўны кінафестываль праходзіў у Краснадары, дзе традыцыйна чакалі фільмы пра чалавека, нацыю, народ, якія пашыраюць поле духоўнага і інтэлектуальнага пошуку, узнімаюць маральныя і сацыяльныя праблемы. У гэтым годзе форум сабраў стужкі з Расіі, Украіны, Сербіі і Беларусі.

  • Праграма “Дабраранак” атрымала “Тэлевяршыню - 2015”!

    21 мая былі падведзены вынікі XI Нацыянальнага конкурсу “Тэлевяршыня-2015”. Праграма “Дабраранак”, з якой традыцыйна пачынаецца раніца на нашым тэлеканале, стала лепшай праграмай для дзяцей і юнацтва.

    Бронзавыя статуэткі былі прысуджаны ў 25 намінацыях. За іх вялі барацьбу каля 250 работ. Галоўную ўзнагароду – Гран-пры конкурсу – атрымала Белтэлерадыёкампанія за асвятленне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

Згарнуць

Прэса

Паказаць
Згарнуць

Як глядзець

Паказаць

Каб убачыць тэлеканал «Беларусь 3»:

  1. Ваш тэлевізар павінен падтрымліваць стандарт DVB-T
    і фармат кадзіравання (сціскання) MPEG-4.
  2. У іншым выпадку неабходна набыць спецыяльную прыстаўку,
    якая дэкадзіруе сігнал. Індывідуальная прыёмная тэлевізійная
    антэна павінна быць дэцыметровага дыяпазону хваляў.
  3. Тэлеканал «Беларусь 3» даступны ў кабельных тэлевізійных
    сетках
    . Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць у
    сваіх кабельных аператараў.
Згарнуць